Праводзіны на заслужаны адпачынак і новыя прызначэнні

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Начальнікам філіяла РУСПП па племянной справе ´Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства´ па Бабруйскім раёне прызначана Наталля Мікалаеўна Кароця, якая змяніла на гэтай пасадзе Раісу Мікалаеўну Кавалёву.

Праводзячы Раісу Мікалаеўну за заслужаны адпачынак, старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі ў прысутнасці калектыву ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгасарганізацый адзначыў яе вялікі ўнёсак у развіццё аграрнай галіны раёна. ´Раіса Мікалаеўны працавала над узнаўленнем статка, а кожны, хто працуе ў галіне, ведае, - у жывёлагадоўлі без ўзнаўлення статка не будзе вытворчасці. Прычым, рабіла сваю работу добрасумленна і высокапрафесійна´, - заўважыў кіраўнік раёна. Ён шчыра падзякаваў Раісе Мікалаеўне за шматгадовую працу (аддала сельскай гаспадарцы 45 год, з іх 40 - Дзяржплемпрадпрыемству), ад імя Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта ўручыў ёй Ганаровую грамату і кветкі, пажадаў здароўя, бадзёрасці, цікавага баўлення часу на заслужаным адпачынку.

Падзяку за працу, моцнага здароўя і паўнаты жыцця добрасумленнаму работніку з вялікім стажам пажадалі таксама в. а. начальніка аддзела па ўзнаўленні статка Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства Ганна Савіна і першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама-начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін.

Што да Наталлі Кароця, то яна ў раённым АПК чалавек не новы. Скончыла ў 2006 годзе Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт, у 2008 - Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харчу.

Працоўную дзейнасць пачала ў пасадзе заатэхніка ПСК ´Сухарэўскі´ Магілёўскага раёна. На працягу 2011-2012 г. г. была заатэхнікам сялянскай (фермерскай) гаспадаркі ´Савельев С.К.´ Бабруйскага раёна. З 2012 года - галоўны спецыяліст-заатэхнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама. У 2018-м прызначана на пасаду старшага інспектара гэтага аддзела. З 2021 па 2022 год была галоўным заатэхнікам ААТ ´Саўгас Кісялевічы´. З 2022 года па цяперашні час - галоўным заатэхнікам ТАА ´БНБК-АГРА Бабруйск´.

Прадстаўляючы Наталлю Кароця, старшыня райвыканкама выказаў упэўненасць, што яе праца будзе плённай, годнай папярэдніцы.

Праводзіны на заслужаны адпачынак і новыя прызначэнні Праводзіны на заслужаны адпачынак і новыя прызначэнні Праводзіны на заслужаны адпачынак і новыя прызначэнні Праводзіны на заслужаны адпачынак і новыя прызначэнні Праводзіны на заслужаны адпачынак і новыя прызначэнні Праводзіны на заслужаны адпачынак і новыя прызначэнні

Раіса Кавалёва

Наталля Кароця

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.