У ´Агракамбінаце Бабруйскі´ ўбіраюць кукурузу. Наш рэпартаж з палёў

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Пад расліну ў сельгаспрадпрыемстве сёлета было занята 2500 гектараў, з якіх 200 га - на зерне. Непасрэдна ў гэтыя дні актыўна вядзецца нарыхтоўка кукурузнага сіласу - на полі паблізу в. Баранавічы мы засталі не адну адзінку тэхнікі. Кормаўборачным камбайнам запраўляў Дзмітрый Гаварушка. На адвозцы ўраджаю да траншэй было задзенійчана шмат трактараў з прычэпамі, у ліку механізатараў і нашы субяседнікі Мікалай Астаповіч, Міхаіл Горбель, Аляксандр Цацура.

Аляксандр Цацура

У ´Агракамбінаце Бабруйскі´ ўбіраюць кукурузу. Наш рэпартаж з палёў

Дзмiтрый Гаварушка

У ´Агракамбінаце Бабруйскі´ ўбіраюць кукурузу. Наш рэпартаж з палёў

Мiкалай Астаповiч

У ´Агракамбінаце Бабруйскі´ ўбіраюць кукурузу. Наш рэпартаж з палёў

Мiхаiл Горбель

- Плошча пад кукурузу ў нас вялікая, таму ўборку вядзем не першы тыдзень і ўжо набліжаемся да паловы: на сілас убрана больш за 800 гектараў ці 41% ад патрэбы, - кажа галоўны аграном ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ Сяргей Гаўрыленка. І дадае, што ў гаспадарцы ўжо заняты і ўборкай расліны на зерне - апошняе пастаўляюць на Бабруйскі КХП і Магілёўскі ´Экамол´ для прыгатавання камбікармоў жывёле. У планах таксама плюшчэнне зерня (паўтары тысячы тон, што заплюшчылі ў мінулым годзе, спаўна разышліся).

Сіласную масу з поля перавозяць у траншэі побач з МТК ´Баранавічы´, дзе, вытрымаўшы неабходныя тэхналагічныя патрабаванні, закладваюць спажыўны корм для жывёлы. Прычым, небескантрольна. За працэсам прыгатавання неадступна сочыць, робячы неабходныя аналізы, аграном сельгаспрадпрыемства, малады спецыяліст Алег Сідзякін.

Алег Сiдзякiн

´Кантралюю, каб якасна вяліся прэсаванне кукурузнай масы ў траншэі, трамбоўка, унясенне кансерванту для сакавітасці, каб аптымальнай была тэмпература і не здарылася ´гарэння´ корму, каб адпаведнай была вільготнасць. Словам, - ад падрыхтоўкі траншэі да яе закрыцця, якое таксама павінна быць праведзена строга па тэхналогіі, - падзяліўся падрабязнасцямі сваіх абавязкаў у гэтыя дні аграном. Зрэшты, малады спецыяліст - адзін з тых, каму работа ў сельскай гаспадарцы падабаецца, каго задавольвае заробак, хто вельмі цёпла гаворыць пра калектыў, стаўленне кіраўніцтва да моладзі. ´З Міхаілам Станіслававічам (пра дырэктара Барадзіна) можна вырашыць любое пытанне, не адмахваецца ад нас, а наадварот, унікае ў праблему і вырашае яе´, - кажа пачынаючы аграном.

- Для нас вельмі важна, каб працаўнікі, у тым ліку маладыя спецыялісты замацоўваліся ў гаспадарцы, - заўважае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце адкрытага акцыянернага таварыства Сяргей Вікторчык. - Для гэтага робіцца ўсё магчымае. У прыватнасці, прапаноўваецца добраўпарадкаванае жыллё ў сельскай мясцовасці, тых, хто вырашае жыць у горадзе, падвозім да месца работы. І, вядома ж, ствараем умовы, каб у моладзі была магчымасць добра зарабіць.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.