иcтoчник: www.tribunapracy.by
Да ветэранаў працы СВК ´Гігант´, якія адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: медалямі ´За працоўную адзнаку´, ´За працоўныя заслугі´, ордэнам Працоўнай Славы, а таксама да маці загінулага воіна-інтэрнацыяналіста, земляка Віталя Казлова, у Дзень пажылых людзей наведаліся прадстаўнікі сельгаскааператыва і Бортнікаўскага сельвыканкама.
Яны падзякавалі колішнім працаўнікам за неацэнны ўнёсак у эканамічную стабільнасць гаспадаркі і дабрабыт роднага краю. Ад раённага Савета дэпутатаў, дэпутатамі якога з´яўляюцца, старшыня праўлення СВК ´Гігант´ Васіль Жук, намеснік старшыні Анастасія Гацко і старшыня Бортнікаўскага сельвыканкама Вераніка Падаляк уручылі пачэсным грамадзянам віншавальныя адрасы, а таксама падарункі - прадуктовыя наборы ад перапрацоўшчыкаў сельгаспрадукцыі ´Бабулінай крынкі´, набытыя за сродкі ´Гіганта´.