иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
У ваенкамаце г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў прайшло чарговае пасяджэнне Бабруйскай раённай камісіі па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу.
Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, хлопцы сёння на камісію прыйшлі падрыхтаваныя як ніколі: фізічна загартаваныя, матываваныя да службы ў войску, з настроем вучыцца абараняць Радзіму.
´У размове з імі атрымаў вялікі зарад энергіі, - падзяліўся ўражаннем ваенны камісар Аляксей Беразоўскі. Такую станоўчую настроенасць моладзі ён звязвае з патрыятычным выхаванем у школах, у сям´і, а таксама з уласнымі якасцямі маладых людзей´.
Ад ваенкама даведаліся, што пераважная частка сельскіх юнакоў выказала жаданне служыць у войсках сіл спецыяльных аперацый - 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску, што і было задаволена камісіяй. Яшчэ некаторыя прызыўнікі будуць несці службу ў роце ганаровай варты, у пагранвойсках. Усяго ў гэтую кампанію на тэрміновую службу з Бабруйшчыны будзе адпраўлена больш за 200 чалавек. Час, што застаўся да адпраўкі ў часці, хлопцы выкарыстаюць у тым ліку для завяршэння спраў, звязаных з цяперашнімі працоўнымі абавязкамі.