Юнакоў раёна паклікалі на прызыўную камісію.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Сёння ў ваенкамаце г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў прайшло чарговае пасяджэнне Бабруйскай раённай камісіі па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу.

Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, хлопцы сёння на камісію прыйшлі падрыхтаваныя як ніколі: фізічна загартаваныя, матываваныя да службы ў войску, з настроем вучыцца абараняць Радзіму.

´У размове з імі атрымаў вялікі зарад энергіі, - падзяліўся ўражаннем ваенны камісар Аляксей Беразоўскі. Такую станоўчую настроенасць моладзі ён звязвае з патрыятычным выхаванем у школах, у сям´і, а таксама з уласнымі якасцямі маладых людзей´.

Ад ваенкама даведаліся, што пераважная частка сельскіх юнакоў выказала жаданне служыць у войсках сіл спецыяльных аперацый - 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску, што і было задаволена камісіяй. Яшчэ некаторыя прызыўнікі будуць несці службу ў роце ганаровай варты, у пагранвойсках. Усяго ў гэтую кампанію на тэрміновую службу з Бабруйшчыны будзе адпраўлена больш за 200 чалавек. Час, што застаўся да адпраўкі ў часці, хлопцы выкарыстаюць у тым ліку для завяршэння спраў, звязаных з цяперашнімі працоўнымі абавязкамі.

Юнакоў раёна паклікалі на прызыўную камісію. Юнакоў раёна паклікалі на прызыўную камісію. Юнакоў раёна паклікалі на прызыўную камісію. Юнакоў раёна паклікалі на прызыўную камісію. Юнакоў раёна паклікалі на прызыўную камісію. Юнакоў раёна паклікалі на прызыўную камісію.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.