иcтoчник: www.tribunapracy.by
IX Справаздачна-выбарчая канферэнцыя Бабруйскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прайшла сёння ў райвыканкаме. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня Магілёўскай абласной галіновай арганізацыі Уладзімір Пятровіч, першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Каўранін, старшыня раённага аб´яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк.
У сваёй справаздачы лідар раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Максім Ганжураў адзначыў, што ў структуры арганізацыі - 29 ´пярвічак´, сярод якіх і створаныя ў апошнія гады. Ён падрабязна спыніўся на шматграннай дзейнасці райкама прафсаюза, пачынаючы ад кантролю за выкананнем у арганізацыях патрабаванняў аховы працы да аздараўлення членаў прафсаюза, стварэння ім цікавага вольнага часу. Пра тое, што работа райкамам праводзіцца ўсебаковая, адзначылі таксама і судакладчыкі: старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый ААТ ´Чырвоны харчавік´, СВК ´Гігант´, інш. Іх прапанова - прызнаць работу раённага камітэта здавальняючай, была адзінагалосна падрымана.
Падтрымалі дэлегаты канферэнцыі і кандыдатуру Максіма Ганжурава на новы тэрмін паўнамоцтваў, абралі актыў арганізацыі на наступныя гады.
- Упэўнены, што дзейнасць Бабруйскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК па абароне правоў і законных інтарэсаў работнікаў, стварэнні ім камфортных умоў працы і адпачынку і надалей будзе плённай, - заўважыў Уладзімір Пятровіч. Ён падзякаваў дэлегатам канферэнцыі за працу, актывістаў прафсаюзнага руху адзначыў узнагародамі Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.
Лісты падзякі і падарункі атрымалі члены прафсаюза таксама і ад раённай галіновай арганізацыі.