Кветкі - да памятнага знака. Сёння ў вёсцы Думаноўшчына прайшла ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня народнага адзінства.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Ля памятнага знака ў вёсцы Думаноўшчына, устаноўленага колькі год таму на месцы, дзе ў верасні 1939 года пачаўся рух падраздзяленняў 8-й Мінскай Чырвонасцяжнай стралковай дывізіі ім. Ф.Э. Дзяржынскага для ўдзелу ў гістарычным вызваленчым паходзе Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, у выніку якога аб´ядналіся ўсходнія і заходнія вобласці Беларусі, сёння прайшла ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня народнага адзінства.

Падчас урачыстасці намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко і пракурор раёна Генадзь Ярмак, прадстаўнікі ўлады, арганізацый і прадпрыемстваў Бабруйшчыны, грамадскіх аб´яднанняў і палітычных партый, а таксама школьнікі ўсклалі кветкі да памятнага знака.

- Дзень народнага адзінства, які сёння адзначаем - адзін з найгалоўнейшых святаў беларусаў: жыхары краіны ўз´ядналіся, каб разам будаваць шчаслівае жыццё і адстойваць сваю незалежнасць, - адзначыла Таццяна Варанко. Яна павіншавала ўсіх са святам і падзякавала за праяўленую ўвагу да гістарычных падзей.

Чым дакладна знамянальнае месца, на якім устаноўлены памятны знак, прысутным нагадаў Сяргей Сарокін, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама.

Алена КАРПЕНКА. Фото Віктара ШЭЙКІНА.