Цярністы шлях уз´яднання.

иcтoчник: bobruisk-library.by

Уз´яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі стала важнай падзеяй нашай краіны.У гісторыі чалавецтва знойдзецца мала дзяржаў, якія былі б раз´яднаныя, але ўсё ж уз´ядналіся, ізноў сталі адным цэлым. І наша краіна -адзін з нямногіх, можна нават сказаць, унікальных прыкладаў. 85 гадоў таму, 17 верасня 1939 года беларускі народ зноў аб´яднаўся і атрымаў магчымасць жыць і развівацца ў межах адзінай дзяржавы.Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 года № 206 у нашай краіне заснавана дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства, які адзначаецца штогод 17 верасня. Гэта свята, якое спрыяе аб´яднню беларускага грамадства, а дата - сімвал перамогі для тых, хто хоча бачыць Беларусь мірнай, моцнай і незалежнай.

13 верасня ў рамках цыкла мерапрыемстваў і бібліятэчных выставак ´Наша сіла - у адзінстве´ у гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна прайшла гадзіна гісторыі ´Цярністы шлях уз´яднання´ для навучэнцаў 9´В´ класа ДУА ´Гімназія №3 г. Бабруйска імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)´. На пачатку мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Дня народнага адзінства, паразважалі аб разуменні паняцця ´адзінства´, паглядзелі відэаролік ´Дзень народнага адзінства´. Замацаваць атрыманую інфармацыю ўдзельнікі мерапрыемства змаглі з дапамогай квэст-гульні ´Беларусь - краіна згоды´. Усе ўдзельнікі былі падзелены на 2 каманды: ´Радзімічы´ і ´Крывічы´. Ім неабходна было адказаць на 7 груп пытанняў, аб´яднаных адзінай тэмай ´Рэспубліка Беларусь´. Цікава і займальна прайшоў час квэст-гульні, на якой старшакласнікі прадэманстравалі выдатную эрудзіраванасць, начытанасць і кемлівасць. Амаль на ўсе пытанні былі дадзены правільныя і вычарпальныя адказы. У выніку перамагла каманда ´Радзімічы´, зусім крыху апярэдзіўшы сваіх супернікаў па колькасці набраных балаў. Завяршальным акордам мерапрыемства стаў відэаролік ´Ты адзінствам моцная, мая Беларусь!´.