иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
На ўрачыстасць з нагоды Дня народнага адзінства, якая ладзіцца сёння ў Палацы культуры Магілёўскай вобласці, накіравалася і дэлегацыя Бабруйскага раёна ў складзе старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага, Ганаровага грамадзяніна Бабруйскага раёна Анатоля Сінкаўца, старшыні раённага Савета ветэранаў Яўгеніі Доўнар і дырэктара Бабруйскага сацыяльнага пансіяната ´Каменка´ Галіны Саўчанкі.
´Дзень народнага адзінства - свята як асабіста кожнага з нас, беларусаў, так і ўсіх, хто жыве на беларускай зямлі, для ўсяго нашага грамадства. Гэта свята нашай дзяржаўнасці, нашага адзінства, да чаго беларусы пераадолелі няпростыя часы. Гэта таксама і дзень памяці пра людзей, якія стваралі нашу дзяржаўнасць. Напярэдадні 17 верасня ўсім беларусам жадаю здароўя, дабрыні і міру´, - адзначыла Галіна Саўчанка.
´Удзельнічаць у святочным мерапрыемстве для мяне надзвычай пачэсна, а новае дзяржаўнае свята лічу адным з галоўных у краіне, - заўважыў Анатоль Сінкавец. - Бо сімвалізуе нашу, беларусаў, еднасць, якая бярэ пачатак у часы ўз´яднання Заходняй Беларусі з Усходняй. Тое, што да нас прыязджаюць і прымаюць беларускае грамадзянства прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, падкрэслівае, што адзінства нашага народа ацэньваюць і прымаюць і іншыя. Сёння беларускі народ як ніколі моцны. І вялікі гонар за нашага Прэзідэнта - нам многія зайздросцяць´.
´Дзень Народнага адзінства дае нам усведамленне, што наш народ - згуртаваны і гатовы да пераадолення любых цяжкасцяў. А разам нагадвае пра значнасць нацыянальнага адзінства і патрыятызму, якія павінны стаць асновай для далейшага развіцця нашай краіны, - падзялілася Яўгенія Доўнар.
Трыбуна працы