У ´Міхалёўскай Ніве´ ўбіраюць кукурузу. Расказваем, як праходзяць палявыя работы.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Дні стаяць пагодлівыя, па-летняму спякотныя, што, здавалася б, - добрая ўмова для нарыхтоўкі кукурузнага сіласу. Але ж не зусім так. Перасушаная за бездажджлівае лета і першую палову верасня глеба адгукваецца на ўдзел людзей і асабліва тэхнікі вялізнымі клубамі пылу, што не лепшым чынам уплывае на якасць уборачнага працэсу.

Між тым хлебаробы сельгаспрадпрыемства гатовы да любых праяў надвор´я, галоўнае - ёсць што ўбіраць. Кукуруза міхалёўцаў сёлета парадавала. Сярэдняя ўраджайнасць зялёнай масы, па апошніх дадзеных, складае 350 ц/га, што вышэй, чым у мінулыя гады. На асобных участках - і значна большая.

На ўраджайнасць паўплывала надвор´е - дастатковая колькасць вільгаці на старце і спрыяльнае для росту расліны спякотнае лета, а таксама выкананне тэхналагічных патрабаванняў да вырошчвання - своечасовая сяўба і своечасовая падкормка пасеваў, - заўважыў галоўны аграном ААТ ´Міхалёўская Ніва´ Сяргей Мартынчык.

Да ўборкі кукурузы на сілас, па яго словах, прыступілі болей за тыдзень таму. На ўчарашнюю раніцу з пасеяных 1000 га на гэтыя мэты было ўбрана 196 га. Атрыманыя без малога 7 тысяч тон зялёнай масы размеркаваны па траншэях на жывёлагадоўчых аб´ектах. У дзень нашага наведвання месцам складзіравання з´яўлялася другая па ліку сіласная траншэя паблізу в. Забалацце - побач з полем, дзе і ўбіралася кукуруза, што станоўча ўплывала на тэмпы работ. МАЗы і трактары адзін за адным падстройваліся пад імклівую хаду КВК-800, за некалькі хвілін напаўняючы прычэпы.

Вадзіцель Васіль Шырокі

У ´Міхалёўскай Ніве´ ўбіраюць кукурузу. Расказваем, як праходзяць палявыя работы.

Вадзіцель Сяргей Шырокі

У ´Міхалёўскай Ніве´ ўбіраюць кукурузу. Расказваем, як праходзяць палявыя работы.

Камбайнер Мікалай Канавалаў

Уборка кукурузы ў гаспадарцы вядзецца двума адзінкамі тэхнікі пад кіраваннем Мікалая Канавалава і Андрэя Андруховіча. На адвозцы зялёнай масы задзейнічана ў асноўным 8-9 МАЗаў і трактараў.

Яшчэ 200 га кукурузы збіраюцца ўбраць на зерне. У гэтыя дні вядзецца падрыхтоўка тэхнікі да дадзенага віду работ.

Працягваецца восеньская пасяўная. Яе тэмпы, зноў жа з-за спякоты і адсутнасці дажджоў, некалькі зніжаны, аднак работы вядуцца штодня. З пасеянага - 370 га азімага рапсу, 45 га азімага ячменю і 240 га азімай пшаніцы. Закладкай новага ўраджаю, працуючы на пасяўных агрэгатах, займаюцца аксакалы механізатарскай справы Валянцін Тарасевіч і Анатоль Кукабака.

З іншых работ на гэтую пару - нарыхтоўка сена з траў трэцяга ўкосу, прэсаванне і ўборка саломы. Апошняе - на Аляксандры Антончыку, у чыім распараджэнні прэс-падборшчык.

Хацелася б і дажджоў, і тэхнікі для перавозкі ўраджаю болей, але сыходзім з таго, што маем. Людзі працуюць добрасумленна. Кожны ў калектыве ўсведамляе - з задачай убраць ураджай і закласці новы нам трэба справіцца, - адзначыў дырэктар ААТ ´Міхалёўская Ніва´ Ігар Ганчароў.

У ´Міхалёўскай Ніве´ ўбіраюць кукурузу. Расказваем, як праходзяць палявыя работы.