Дэпутаты манітораць гандлёвыя кропкі

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Сярод шэрагу клопатаў дэпутатаў усіх узроўняў таксама і маніторынг гандлёвых кропак.

Якраз мінулым тыдні займаліся гэтым дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч і старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Старавойтава, пабываўшы ў магазінах Кіраўскага райста, што размешчаны ў аграгарадку Гарбацэвічы і пасёлку Глуша.

- Мы не абыходзімся адной толькі размовай з прадаўцом, хоць і гэта лічым за значнае. Вывучаем паўнату асартыменту тавараў, звяртаем увагу на прадстаўленую ў магазіне лінейку аднаго і таго ж тавару: у вяскоўцаў, як і гараджан, павінен быць выбар - па якой цане і якога вытворцы набыць прадукцыю. Абавязкова звяртаем увагу на выкананне патрабаванняў да тэмпературнага рэжыму захавання прадукцыі, на тэрміны годнасці тавараў, - адзначыў Антон Каранкевіч.

Дэпутаты манітораць гандлёвыя кропкі Дэпутаты манітораць гандлёвыя кропкі Дэпутаты манітораць гандлёвыя кропкі