Я выбіраю Бабруйск.

иcтoчник: bobruisk-library.by

26 жніўня 2024 года бабруйскаму журналісту і пісьменніку Мікалаю Давідовічу спаўняецца 75 гадоў. Творчыя сілы і натхненне пісьменнік чэрпае з чыстых крыніц - вёскі Малыя Бортнікі, дзе ён нарадзіўся ў 1949 годзе. М. Давідовіч скончыў Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры, пазней - факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1973 па 2014 гады ён працаваў журналістам: у раённай газеце ´Трыбуна працы´, потым - уласным карэспандэнтам газеты ´Рэспубліка´. Мікалай Уладзіміравіч з´яўляецца лаўрэатам прэміі Саюза журналістаў Беларусі ´Залатое пяро´.

М. Давідовіч напісаў некалькі кніг, прысвечаных Бабруйшчыне: ´Чыстыя крыніцы´, ´Клічу ў будучыню´, ´Квецень маёй вясны´, ´Я выбіраю Бабруйск´, ´След жыцця´, ´Слухаю і раздумваю´, ´Вугал зроку´, ´Новы дзень і старога цень´ і інш.

Да юбілею пісьменніка ў ЦГБ імя М. Горкага распрацаваны бібліяграфічны агляд кніг, якія знаходзяцца ў фондах бібліятэкі і даступны ўсім нашым чытачам.