І зноў ´тысячнік´!

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Камбайнераў і вадзіцеляў, якія намалацілі і перавезлі ў жніво тысячу тон зерня, у раёне становіцца ўсё болей. Сёння запаветную мяжу пераадолеў вадзіцель ААТ ´Міхалёўская Ніва´ Сяргей Шырокі.

З прыемнай місіяй - павіншаваць перадавікоў жніва: вадзіцеля-´тысячніка´ і экіпаж зернеўборачнага камбайна пад началам старшага камбайнера Валянціна Тарасевіча, аб´ёмы намалочанага зерня якога на гэтую пару - найбольшыя ў гаспадарцы, і ўручыць ім ад Магілёўскага абласнога аб´яднання прафсаюзаў каштоўныя падарункі ў сельгаспрадпрыемства наведаўся галоўны тэхнічны інспектар працы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці ´Белпрафмаш´ Генадзь Гоманаў.

Віншаванні лідару жніва і падзяку за неацэнны ўнёсак у справу харчовай бяспекі краіны па традыцыі выказаў старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Максім Ганжураў. Ад раённай галіновай арганізацыі ён уручыў Сяргею Анатольевічу ліст удзячнасці і каштоўны падарунак.

Не абыйшлі ўвагай перадавых хлебаробаў і ў самой гаспадарцы. Цёплыя словы прызнання і падзяку за працу выказалі ім намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Фамінок і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ´Міхалёўскай Нівы´ Надзея Колтун. Ад ´пярвічкі´ лепшыя работнiкi таксама атрымалі каштоўныя падарункі.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

І зноў ´тысячнік´! І зноў ´тысячнік´! І зноў ´тысячнік´! І зноў ´тысячнік´! І зноў ´тысячнік´!