иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Без малога 9000 гектараў або 65% ад плану (дадзеныя райсельгасхарча на раніцу 6 жніўня) убрана ў раёне збажыны і зернебабовых раслін, і гэтая работа працягваецца пры поўнай мабілізацыі людзей і тэхнікі. На круг намалочана 23 цэнтнеры зерня.
Але гэта ў сярэднім па раёне. У тым жа СВК ´Гігант´ ураджайнасць хлябоў склала 50 ц/га. Другі па велічыні паказчык - у філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ (28 ц/га), трэці - у ААТ ´Неўскі-Агра´ (25 ц/га).
Адначасова з уборкай збажыны ў сельгасарганізацыях вядуць работы па падрыхтоўцы палёў да закладкі ўраджаю наступнага года, а ў ´Гіганце´ ўжо і пачалі сеяць азімы рапс. Пад гэтую расліну ў раёне запланавалі адвесці 2300 гектараў. Клінок азімай збажыны складзе 10 800 га.
Не спыняюцца ў раёне таксама і работы па ўборцы саломы: спрэсаванні яе і звозцы з палёў да месцаў захоўвання.