иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
У апошні месяц лета традыцыйна актывізуюцца, выходзячы на завяршальны этап, мерапрыемствы па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да пачатку новага навучальнага года. Сёлетні жнівень не стаў выключэннем.
Як паведаміла начальнік аддзела па адукацыі Бабруйскага райвыканкама Алеся Стэльмак, пераважная частка запланаваных на лета работ завершана. У прыватнасці, адноўлена ў асобных установах адукацыі агароджа, праведзены частковыя рамонты накрыцця, ва ўсіх школах і дзіцячых садках заменены вокны.
Як і штогод, выкананы цякучыя рамонты ў кабінетах і спартыўных залах, шмат увагі ўдзелена добраўпарадкаванню тэрыторый устаноў. На гэтую пару работы завяршаюцца, ідзе падпісанне пашпартоў гатоўнасці.