Кожны дзень новыя рубяжы: на Бабруйшчыне працягваюць ушаноўваць перадавікоў жніва.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Сёння віншаванні і падзякі з гэтай нагоды прымаў экіпаж зернеўборачнага камбайна СВК ´Гігант´ у складзе старшага камбайнера Алега Вяроўкіна і камбайнера Максіма Быкава, якія намалацілі звыш тысячы тон зерня.

Маючы добрую традыцыю - не пакідаць такія падзеі без увагі, на поле за в. Малінаўка, дзе ў гэты дзень гаспадарка вяла ўборачныя работы, прыехалі начальнік вытворча-эканамічнага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Садоўскі, старшыня раённага аб´днання прафсаюзаў Віталь Сідзюк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Максім Ганжураў і прадстаўнікі СВК.

- Упэўнены, што намалочаная тысяча тон зерня - не апошняя на рахунку вашага зладжанага экіпажа ў гэтую ўборачную кампанію. Жадаю далейшай паспяховай работы і новых вытворчых дасягненняў, - адзначыў Віктар Садоўскі.

Віталь Сідзюк, уручаючы экіпажу прывітальны адрас, падзякаваў хлебаробам за працу і нагадаў, што сёлета яны намалацілі першую тысячу на некалькі дзён раней за мінулы год.

Спрыяльнага надвор´я, высокага ўраджаю, якаснай уборкі і далейшай плённай працы пажадаў экіпажу-тысячніку Максім Ганжураў. Разам з лістамі падзякі лідар раённай прафсаюзнай галіновай арганізацыі ўручыў перадавікам жніва каштоўныя падарункі.

Такім чынам на гэтую пару ў раёне 5 вадзіцеляў-тысячнікаў, 2 - экіпажы і адзін - камбайнер-тысячнік.

Кожны дзень новыя рубяжы: на Бабруйшчыне працягваюць ушаноўваць перадавікоў жніва. Кожны дзень новыя рубяжы: на Бабруйшчыне працягваюць ушаноўваць перадавікоў жніва.