У Бабруйскім раёне ўшаноўваюць новых ´тысячнікаў´.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Кагорту вадзіцеляў, якія, працуючы на жніве, перавезлі ад камбайнаў звыш тысячы тон зерня, сёння папоўнілі хлебаробы СВК ´Гігант´ - Аляксандр Цэд і Аляксандр Дайнэка. І адзін, і другі ´тысячнікі´ - вадзіцелі з вопытам і добрасумленным стаўленнем да працоўных абавязкаў, неаднаразовыя пераможцы сельскагаспадарчых спаборніцтваў, і не толькі ў гаспадарцы, - майстры хлебаробскай справы.

Павіншаваць Аляксандра Іванавіча і Аляксандра Уладзіміравіча з гэтым значным дасягненнем, выказаць цёплыя словы падзякі за плённую працу, на поле, дзе вяліся ўборачныя работы (па пшанічных прасторах адначасова хадзіла 7 зернеўборачных камбайнаў, у тым ліку 5 - ´Гіганта´), па традыцыі з лістамі падзякі і падарункамі, прыехалі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, райкама прафсаюза работнікаў АПК, сельгаспрадпрыемства.

- Як і меркавалася, на гэтым тыдні ´тысячнікаў´ у нас прыбавілася, і гэта зразумела: з надыходам пагодлівага надвор´я ўборачныя работы ўзмацніліся ды і перайшлі на больш ураджайныя азімыя расліны - намалоты павялічыліся, - заўважыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Аляксандр Каўранін.

У цэлым, як ён адзначыў, хлебаробы не губляюць ніводнай пагодлівай хвіліны. Тэмпы ўборкі - пры спрыяльным надвор´і - высокія: уся тэхніка ў палях, камбайны працуюць дапазна, адвозка зерня наладжана, абеды занятым на жніве дастаўляюцца своечасова. Створаны ўсе ўмовы для належнай уборкі ўраджаю.

´Ваша паспяховая праца ў напружаную пару заслугоўвае самай высокай ацэнкі. І мы шчыра дзякуем вам за такі падыход´, - адзначыў, звяртаючыся да герояў жніва, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Максім Ганжураў.

У Бабруйскім раёне ўшаноўваюць новых ´тысячнікаў´. У Бабруйскім раёне ўшаноўваюць новых ´тысячнікаў´. У Бабруйскім раёне ўшаноўваюць новых ´тысячнікаў´. У Бабруйскім раёне ўшаноўваюць новых ´тысячнікаў´. У Бабруйскім раёне ўшаноўваюць новых ´тысячнікаў´. У Бабруйскім раёне ўшаноўваюць новых ´тысячнікаў´.