иcтoчник: www.tribunapracy.by
Філіял ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´ сёння наведалі намеснік старшыні рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Талайка і старшыня Магілёўскай абласной прафсаюзнай галіновай арганізацыі Уладзімір Пятровіч.
Нагода - падзякаваць за добрасумленную працу экіпажу зернеўборачнага камбайна ў складзе старшага камбайнера Уладзіміра Юшкевіча і камбайнера Аляксандра Гацко, чые вынікі на жніве заслугоўваюць пашаны, - вопытны хлебароб і яго малады калега дасягнулі на гэтую пару найбольшага намалоту зерня ў гаспадарцы.
- У гэтыя дні мы ўшаноўваем найлепшых механізатараў, вадзіцеляў, сямейныя экіпажы на ўборцы хлябоў - тысячнікаў і не толькі - сертыфікатамі, падарункамі ад галіновага прафсаюза і дзякуем людзям за працу. Асабіста я курырую Магілёўскую вобласць і з гэтай прыемнай місіяй не першы год наведваюся ў сельгасарганізацыі Магілёўшчыны і Бабруйскага раёна ў тым ліку. Учора пабылі ў Круглым, Слаўгарадзе. Сёння - у Глуску, яшчэ паедзем у Кіраўск, - адзначыў Уладзімір Талайка.