З падарункамі - да імянінніцы.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Дзевяносты Дзень нараджэння адзначыла сёння жыхарка Гарбацэвічаў, у мінулым - настаўніца пачатковых класаў мясцовай школы з працоўным стажам больш як у 40 год Лідзія Фёдараўна Азярэц.

Павіншаваць шаноўную сяльчанку са святочнай датай, пажадаць здароўя, дабрабыту і ўвагі родных у дом да імянінніцы з кветкамі і падарункамі наведаліся старшыня Бабруйскай раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Уладзіміраўна Доўнар і старшыня Гарбацэвіцкай пярвічкі арганізацыі Ларыса Мікалаеўна Асіповіч.

За кубкам гарбаты Лідзія Фёдараўна згадала маладыя гады, распавяла пра сваё стаўленне да абавязкаў педагога, пра пошук у кожным дзіцяці яго моцных бакоў, пра выхаванне ў хлопчыкаў і дзяўчынак працалюбства, самадысцыпліны, сумленнасці, любові да малой і вялікай радзімы. З удзячнасцю згадала вучняў, якія і цяпер не забываюцца павіншаваць першую настаўніцу са святамі. Цёплымі словамі ахарактарызавала родных: сыны і ўнукі з пашанай і любоўю ставяцца да матулі і бабулі (малодшы Вячаслаў прыехаў павіншаваць з вялікім букетам), часцяком наведваюцца ў бацькоўскі дом, праяўляюць клопат і турботу на працягу ўсяго яе жыцця.

Юбілярка шчыра падзякавала членам раённай ветэранскай арганізацыі за ўвагу. А разам і ўсім, хто знайшоў магчымасць павіншаваць.

З падарункамі - да імянінніцы. З падарункамі - да імянінніцы. З падарункамі - да імянінніцы.