На Бабруйшчыне зноў камбайнер-тысячнік!

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Уборачная кампанія ў раёне ідзе поўным ходам. Аб´ёмы намалочанага зерня дзень ад дня павялічваюцца, таму і перадавікоў-тысячнікаў становіцца болей.

Сёння гэтага ганаровага звання ўдастоіўся камбайнер ААТ ´Неўскі-Агра´, неаднаразовы пераможца раённага спаборніцтва па выніках сельскагаспадарчых кампаній Леанід Чэрнік. Намалаціўшы тысячу і болей тон зерня, ён стаў другім па ліку камбайнерам-тысячнікам падчас уборачнай кампаніі 2024 года.

Павіншаваць Леаніда Леанідавіча з высокім вытворчым паказчыкам на жніве, пажадаць здароўя і новых працоўных дасягненняў прыехалі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта на чале з першым намеснікам старшыні, начальнікам райсельгасхарча Аляксандрам Каўраніным, райкама прафсаюза работнікаў АПК разам з лідарам прафсаюзнай арганізацыі Максімам Ганжуравым і традыцыйна - сувенірамі і падарункамі, а таксама дырэктар сельгаспрадпрыемства Міхаіл Стрыжэўскі.

- У раёне ўжо чатыры перадавікі-тысячнікі, у тым ліку два - камбайнеры. Упэўнены, што з пачаткам наступнага тыдня і вадзіцеляў, і камбайнераў, якія пераадолеюць мяжу ў тысячу тон зерня, стане нашмат болей, - адзначыў Аляксандр Каўранін.

Па яго словах, на гэтую пару ў раёне ўбрана трэць плошчаў збажыны, а ў такіх гаспадарках як ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´, філіял ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´ - і палова. Уборачная тэхніка спраўная, паліва для работы маецца, надвор´е спрыяльнае, настрой у калектываў добры. Словам, маецца ўсё для якаснай уборкі ўраджаю.

На Бабруйшчыне зноў камбайнер-тысячнік! На Бабруйшчыне зноў камбайнер-тысячнік!

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.