иcтoчник: www.tribunapracy.by
Уборка хлябоў - заўжды хвалююча: ад яе вынікаў залежыць дабрабыт працаўнікоў сельскай гаспадаркі, рэгіёна і краіны. І тым болей хвалююча, калі ў раёне з´яўляецца ´тысячнік´ - вадзіцель альбо механізатар, якія перавезлі ці намалацілі тысячу тон зерня. Падзея ў раёне не застаецца незаўважанай.
І літаральна сёння на Бабруйшчыне прывіталі першага перадавіка-тысячніка. Ім стаў вадзіцель ААТ ´Неўскі-Агра´ Андрэй Мяцеліца.
Асабіста павіншаваць Андрэя Віктаравіча з гэтым дасягненнем, падзякаваць за добрасумленную працу і пажадаць хлебаробу здароўя і далейшых працоўных перамог прыехаў старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі.
- Першы тысячнік у нас ёсць, і гэта прыемна. Будзем чакаць іншых перадавікоў. Упэўнены, яны вось-вось з´явяцца, - адзначыў Аляксандр Сухадольскі. Даючы характарыстыку ўраджаю збажыны, кіраўнік раёна заўважыў, што па якасным паказчыку раён пакуль некалькі недацягвае мінулага года, а па колькасці намалочанага зерня - пераўзыходзіць: больш пасеялі.
Новых працоўных дасягненняў на хлебнай ніве пажадалі перадавіку вытворчасці таксама старшыня раённага аб´яднання прафсаюзаў, якое ўваходзіць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Віталь Сідзюк і дырэктар сельгаспрадпрыемства Міхаіл Стрыжэўкі. Ліст удзячнасці, кепку і футболку, каштоўны падарунак ад імя раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК за сумленны падыход да справы, высокі прафесіяналізм, настойлівасць і працалюбства ў дасягненні высокіх паказчыкаў на жніве ўручыў першаму ў гэтым сезоне тысячніку старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Максім Ганжураў. Традыцыйна, як ён адзначыў, раённая галіновая прафсаюзная арганізацыя не пакіне без падарунка ніводнага перадавіка-тысячніка.
Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.