Хлебаробы ´Неўскага-Агра´ ўбіраюць ураджай ячменю.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

У панядзелак абмалочванне гэтай азімай збожжавай расліны ў ААТ ´Неўскі-Агра´ падыходзіла да завяршэння. Было ўбрана 242 гектары, намалочана 1070 тон зерня пры ўраджайнасці 44 цэнтнеры з гектара, што амаль удвая перавышала мінулагодні паказчык ураджайнасці.

- Спрыяльнае надвор´е сваю ролю, вядома, сыграла, але ж гэта не галоўнае, - разважае пра ўраджайнасць галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Аляксандр Мельнік. - Больш тэхналагічна папрацавалі: больш скрупулёзна падыйшлі да вырошчвання расліны, правільна падабралі папярэднікі ды і ў цэлым тэхналагічныя патрабаванні забяспечылі пад атрыманне высокага ўраджаю.

На жніве паблізу в. Амяленская Слабада, дзе ў панядзелак вялася малацьба, працавала не адна адзінка зернеўборачнай тэхнікі, выключна ўсе камбайны - айчыннай вытворчасці. Кіравалі КЗСамі, аўтамабілямі для перавозкі ўраджаю вопытныя знаўцы справы і моладзь, сярод якіх камбайнеры Раман Радзівонаў, Андрэй Андруховіч, Ілля Чэрнік, Аляксандр Шурын, вадзіцелі Вячаслаў Балыка, Мікалай Крусір, Андрэй Мяцеліца. Прычым, побач з экіпажамі ´Неўскага-Агра´ забяспечвалі харчовую бяспеку краіны памагатыя (тэхнікай і людзьмі) з механізаванага атрада ´БНБК-АГРА Бабруйск´. На полі неадступна прысутнічае трактар Віктара Дзешкаўца з цыстэрнай вады - супрацьпажарная бяспека на гэтым механізатары.

План да ўборкі збажыны ў гаспадарцы, як заўжды, немалы - паўтары тысячы гектараў азімай пшаніцы і 350 га пшаніцы яравой, 670 гектараў азімага і яравога ячменю.

- Намераны сёння-заўтра з азімым ячменем завяршыць і перайсці да ўборкі азімага рапсу, якога ў нас 300 гектараў. Адначасова займаемся ўборкай насеннікаў мнагалетніх траў. Клапаціцца пра травы, іх якасць варта абавязкова: у гэтым - нашы поспехі ў жывёлагадоўлі, - адзначыў дырэктар ААТ Міхаіл Стрыжэўскі.

На час нашага наведвання гаспадаркі насеннікаў было ўбрана 15 гектараў, намалот складаў 10 тон. Гэтую работу ажыццяўлялі Міхаіл Міхалёнак і Міхаіл Якаўлеў. Тэхнікі для работ на жніве, якія вядуцца ў гэтыя дні, па словах Міхаіла Мікалаевіча, дастаткова. А з пачаткам масавай уборкі плануецца падключэнне і яшчэ некалькіх камбайнаў.

Зрэшты, не спыняюцца ў ´Неўскім-Агра´ і работы на сенажаці - вядзецца нарыхтоўка сена, прэсаванне і звозка з палёў саломы. На дадзеным фронце сельгасработ задзейнічаны механізатары Аляксандр Максімаў, Мікалай Сяліцкі, Фёдар Дзяменцьеў.

Камбайнер Андрэй Андруховіч

Хлебаробы ´Неўскага-Агра´ ўбіраюць ураджай ячменю.

Вадзіцель Вячаслаў Балыка

Хлебаробы ´Неўскага-Агра´ ўбіраюць ураджай ячменю. Хлебаробы ´Неўскага-Агра´ ўбіраюць ураджай ячменю. Хлебаробы ´Неўскага-Агра´ ўбіраюць ураджай ячменю.

Камбайнер Раман Радзівонаў

Хлебаробы ´Неўскага-Агра´ ўбіраюць ураджай ячменю.

Галоўны аграном Аляксандр Мельнік правярае якасць уборкі

Хлебаробы ´Неўскага-Агра´ ўбіраюць ураджай ячменю.

Уборка азімага ячменю вядзецца і ў цэлым па раёне. Па дадзеных райсельгасхарча на раніцу ўчарашняга дня, было ўбрана 1581 гектар плошчаў або 62% ад плану, намалочана 3401 тона зерня пры сярэдняй ураджайнасці 22 ц/га. У радзе сельгасарганізацый расліну цалкам убралі. Лідар па ўраджайнасці на гэтую пару - ААТ ´Неўскі-Агра´.

Прыступілі ў сельгасарганізацыях і да абмалочвання азімага рапсу. Усяго ў раёне расліну трэба ўбраць з плошчы 1685 гектараў. Працягваюцца работы па корманарыхтоўцы. У гаспадарках у асноўным нарыхтоўваюць сена, займаюцца ўборкай саломы.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.