Осаўскія школьнікі добраўпарадкоўвалі брацкую магілу.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Навучэнцы Осаўскай базавай школы ў час канікулаў не сядзяць без справы - адпачынак і аздараўленне спалучаюць з удзелам у школьных працоўных атрадах.

На днях працоўны атрад ´Добраахвотнікі´ разам з настаўніцай рускай мовы і літаратуры Аленай Далжэўскай наводзіў парадак на воінскім захаванні - брацкай магіле воінаў, якія загінулі, вызваляючы Осава ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

- Мы робім праполку тэрыторыі вакол помніка: святое месца заўжды павінна быць добраўпарадкаваным, - заўважыла Алена Анатольеўна.

Дзецям такі занятак, як яны адзначылі, падабаецца: героі заслужылі, каб пра іх заўжды памяталі.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.