ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´: жніво набірае абароты.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ першым у раёне прыступіў да ўборкі хлябоў. У гэтую кампанію сельгаспрадпрыемству неабходна ўбраць (з грэчкай) 3100 гектараў збажыны і зернебабовых, у тым ліку азімага ячменю 1080 га, трыцікале 800 га, азімага жыта 250 га, зернебабовых 50 га.

Пачалі традыцыйна з азімага ячменю. На абмалочванне расліны выйшлі адразу пяццю камбайнамі, з якіх чатыры экіпажы - непасрэдна гаспадаркі (кіравалі машынамі Дзмітрый Кунец, Віталь Баранаў, Вадзім Красімаў і Ігар Шыла), а таксама адзін - механізаванага атрада ЗАТ ´БНБК-АГРА Бабруйск´ (за штурвалам камбайна - Руслан Рудзянок). Перавозку зерня ажыццяўляюць МАЗамі з прычэпамі, за вадзіцеляў - Яўген Юрчанка і Міхаіл Бузак.

Скончыўшы перад апоўднем убіраць ячменнае поле ля в. Масты, усім атрадам перабраліся на такое ж у ваколіцах Дойнічава. На запытанне, ці дастаткова гаспадарцы тэхнікі і людзей, каб своечасова і якасна сабраць каштоўны ўраджай, дырэктар Міхаіл Барадзін адказвае з філасофскім падтэкстам: ´Тэхнікі ніколі не бывае дастаткова. Але, упэўнены, мы справімся - убярэм збажыну своечасова, у максімальна сціслы тэрмін. Абавязкова выканаем дзяржзаказ. Людзі на жніво настроены сур´ёзна, па-баявому. Таму ўсё ў нас павінна быць добра´, - сказаў ён.

Дзмітрый Кунец

ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´: жніво набірае абароты.

Міхаіл Бузак

ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´: жніво набірае абароты.

Яўген Юрчанка

ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´: жніво набірае абароты.

Ілля Агіванаў

ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´: жніво набірае абароты.

Руслан Рудзянок

ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´: жніво набірае абароты.

Камбайнер Дзмітрый Кунец, галоўны аграном Сяргей Гаўрыленка, дырэктар

Міхаіл Барадзін і галоўны эканаміст Алена Рыбчанка

ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´: жніво набірае абароты.

Вадзім Красімаў

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.