У Бабруйскім райвыканкаме - новы першы намеснік старшыні

иcтoчник: www.tribunapracy.by

З сённяшняга дня на пасаду першага намесніка старшыні Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні заступіў Аляксандр Мікалаевіч Каўранін.

Уручаючы яму пасведчанне дзяржслужачага, старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі заўважыў, што асаблівага прадстаўлення новага прызначэнца не патрабуецца: за 6 год працы ў райвыканкаме Аляксандр Мікалаевіч зарэкамендаваў сябе сумленным чалавекам і адказным спецыялістам. Ад новага намесніка кіраўнік раёна чакае садзеяння далейшаму развіццю аграрнай галіны раёна і, галоўнае, - паляпшэнню фінансавага стану сельгасарганізацый. Аляксандр Каўранін у сваю чаргу выказаў падзяку за высокі давер, паабяцаў зрабіць усё ад яго залежнае, каб давер апраўдаць.

Аляксандр Каўранін - тутэйшы: нарадзіўся ў 1994 годзе ў вёсцы Слабада Бабруйскага раёна. У 2017 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, у 2022-ым - Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў дадзенай навучальнай установы. Спецыяльнасць па адукацыі - тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці; упраўленне арганізацыямі і падраздзяленнямі аграпрамысловага комплексу.

Працоўную дзейнасць пачаў у 2017 годзе начальнікам механізаванага атрада Бабруйскага ААТ ´Аграмашсэрвіс´.

У верасні 2018-га прыйшоў у Бабруйскі райвыканкам, быў вядучым дзяржаўным інспектарам вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, намеснікам начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарча, галоўным спецыялістам аддзела.

З 2019 і да сённяшняга дня займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама.

У Бабруйскім райвыканкаме - новы першы намеснік старшыні У Бабруйскім райвыканкаме - новы першы намеснік старшыні