Раён рыхтуецца да ўборкі збажыны.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

70 працэнтаў сушыльнага абсталявання і палова ад патрэбы зернеўборачных камбайнаў да кампаніі па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін падрыхтаваны - паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і перапрацоўчай галіны Бабруйскага райвыканкама.

- Падрыхтоўчымі справамі ахоплены ўсе сельгасарганізацыі. Пры гэтым найбольш эфектыўна дадзеная работа вядзецца ў СВК ´Гігант´, - адзначыў намеснік старшыні райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін.

У планах на жніво, як ён паведаміў, - задзейнічаць 49 камбайнаў і прыкладна столькі ж адзінак тэхнікі для перавозкі зерня. Уся гэтая гаспадарка да 1 ліпеня павінна быць пастаўлена на лінейку гатоўнасці.

Што да кадраў, то і механізатараў, і вадзіцеляў, работнікаў сушылак у раёне дастаткова, каб работы на жніве вяліся якасна, ад світанку да позняга вечара - ураджай хлябоў своечасова і без страт патрапіў у засекі.

Алена КАРПЕНКА.