Каждую крошку в ладошку.

иcтoчник: bobruisk-library.by

Хлеб - сімвал жыцця, здароў´я і дабрабыту чалавека, адзін з самых старажытных і дзівосных прадуктаў прыроды і чалавечай працы.

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. А. Астроўскага ля экспазіцыі ´Сялянская хата´ для вучняў ГУА ´Сярэдняя школа №26 г. Бабруйска´ адбыўся ўрок беражлівасці ´Каждую крошку в ладошку´.

Бібліятэкар расказала дзецям гісторыю ўзнікнення хлеба, аб тым, якое значэнне ён мае ў жыцці кожнага чалавека.Мультымедыйная прэзентацыя ´Ад зярна да каравая´ пазнаёміла дзяцей з шляхам, які праходзіць хлеб ад маленькага зярнятка да таго як пападае да нас на стол смачным духмяным караваем.З вялікаю цікавасцю дзеці паглядзелі, як у старадаўнія часы вырошчвалі хлеб нашы продкі.Усе жадаючыя змаглі дакрануцца да мінулага, і намалоць на драўляных жорнах пшанічнай мукі.

У канцы мерапрыемства дзеці пачаставаліся духмяным хлебам, а галоўнае кожны зрабіў вынік: хлеб патрэбна берагчы і шанаваць працу людзей, што працуюць на полі і ў пякарні.