Вяскоўцам нагадалі пра ахвяры мінулай вайны і заклікалі выконваць правілы бяспекі: у раёне прайшоў Дзень інфармавання.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Чарговы Дзень інфармавання насельніцтва, які ладзіцца ў раёне кожны трэці чацвер месяца і падчас якога інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустракаюцца з працоўнымі калектывамі арганізацый ды вяскоўцамі па месцы жыхарства, быў прысвечаны тэме ´Беларусь - ад вызвалення краіны да яе незалежнасці´.

Наведаўшы ў гэтых мэтах ААТ ´ПМК-84 Водбуд´, старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў, кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы №3 Ірына Старавойтава засяродзіла ўвагу калектыва на адметнасці сёлетняга года - святкаванні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Член групы, спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Максім Ганжураў нагадаў пра страты: людскія і эканамічныя, якія панесла краіна праз вайну. Таксама ў дэталях спыніўся на дасягненнях дзяржавы, галоўнымі з якіх з´яўляюцца незалежнасць і жыццё пад мірным небам.

Традыцыйна не абыйшлося без абмеркавання тэмы бяспечнай жыццядзейнасці. У прыватнасці, работнікам ПМК расказалі аб правілах паводзін на дарозе. Прадстаўнік гаррайаддзела па НС Віталь Драздоў давёў несуцяшальную статыстыку па гібелі людзей ад надзвычайных сітуацый і нагадаў, як папярэдзіць бяду: не курыць у пасцелі, не карыстацца няспраўнай электраправодкай, не купацца ў незнаёмых месцах, не пакідаць без нагляду малалетніх дзяцей і інш.

Вяскоўцам нагадалі пра ахвяры мінулай вайны і заклікалі выконваць правілы бяспекі: у раёне прайшоў Дзень інфармавання.

Асобна Ірына Старавойтава сустрэлася з маладымі спецыялістамі ААТ ´ПМК-84 Водбуд´. Старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў пацікавілася настроем маладых людзей на працу, планамі на бліжэйшую перспектыву, а разам праблемамі, якія хвалююць моладзь на першым працоўным месцы. У сваю чаргу дзяўчаты падзяліліся з прадстаўніком улады меркаваннямі, што б хацелі змяніць прымяняльна да прафесіі, каб надоўга замацавацца ў калектыве.

Вяскоўцам нагадалі пра ахвяры мінулай вайны і заклікалі выконваць правілы бяспекі: у раёне прайшоў Дзень інфармавання.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.