´Разам мы зможам болей´!

иcтoчник: www.tribunapracy.by

... Пад такой назвай 17 чэрвеня прайшоў абласны фестываль творчасці інвалідаў. Мерапрыемства адбылося ў метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Магілёва і сабрала больш за 90 удзельнікаў з розных куточкаў вобласці.

У фэсце паўдзельнічалі творчыя калектывы і выканаўцы - члены абласных арганізацый грамадскіх аб´яднанняў ´Беларускае таварыства інвалідаў па зроку´, ´Беларускае таварыства глухіх´ і ´Беларускае таварыства інвалідаў´.

Па выніках фестывалю былі вызначаны пераможцы (ацэнка вялася па 10-ці намінацыях). У іх ліку - і прадстаўнікі Бабруйскай раённай арганізацыі ´Беларускае таварыства інвалідаў´. Дыплома лаўрэата 2-й ступені ў намінацыі ´Эстрадны вакал´ удастоена Ганна Салановіч. Такую ж ацэнку ў намінацыі ´Выяўленчае мастацтва´ атрымаў Леанід Салянкін. Дыпломам лаўрэата 3-й ступені ў намінацыі ´Мастацкае слова´ ўзнагароджаны Генадзь Траццякоў. Сяргей Кашчык і Галіна Далжэўская сталі ўладальнікамі дыпломаў удзельніка ў намінацыі ´Дэкаратыўна-прыкладная творчасць´ (накірункі ´вышыўка´ і ´вязанне´).

Абласны фестываль ´Разам мы зможам болей´ яшчэ раз пацвердзіў - людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі здольны на многае. А тое, што збіраюцца разам, на адных пляцоўках, ладзяць сумесныя мерапрыемствы, - поспеху толькі садзейнічае.

´Разам мы зможам болей´!

Фота з архіва Бабруйскай раённай арганізацыі ГА ´БелТІ´ .