иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Першы сакратар РК ГА ´БРСМ´ Дар´я Панцялеева сустрэлася з байцамі студэнцкіх сельскагаспадарчых атрадаў, створаных на гэтым тыдні на базе адкрытых акцыянерных таварыстваў ´Агракамбінат Бабруйскі´, ´Міхалёўская Ніва´ і СВК ´Гігант´ (пачаў дзейнічаць студатрад і на базе філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´).
Падчас маніторынгу лідар раённай моладзевай арганізацыі традыцыйна пацікавілася забяспечанасцю юнакоў і дзяўчат сродкамі індывідуальнай аховы, нагадала рэжым работы, уручыла сувеніры з лагатыпам маладзёжнай арганізацыі.
Папярэдне з моладдзю былі праведзены арганізацыйныя сходы. Да прыкладу, у СВК ´Гігант´ намеснік старшыні Анастасія Гацко паставіла атраду задачы на 10 працоўных дзён, пазнаёміла з расцэнкамі за відавую праполку культур - менавіта гэтым будзе займацца моладзь, расказала аб патрабаваннях да дадзеных абавязкаў. Інжынер па ахове працы Уладзімір Кірыленка ў дэталях распавёў пра правілы паводзін юнакоў і дзяўчат на рабочым месцы, строгае выкананне якіх не дазволіць здарыцца непрыемнасцям. Яны ж уручылі юным працаўнікам фірменнае спецадзенне.
Трыбуна працы