Сёння на базе Бабруйскага лясгасу працягнуў работу рэспубліканскі семінар па ахове працы.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

У другі дзень семінара яго ўдзельнікі пазнаёміліся з арганізацыяй работы па ахове працы ў Бабруйскім лясгасе (даклады пра гэта зрабілі дырэктар установы Андрэй Цвірко і старшыня прафкама ´пярвічкі´ Наталля Нікітка), пабывалі з экскурсіяй у памяшканні, прызначаным для мэт навучання работнікаў правілам бяспекі на вытворчасці, абмяняліся меркаваннямі на гэты конт.

Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Часлава Гоева засяродзіла ўвагу на шэрагу актуальных для галіны пытанняў, у тым ліку забяспечанасці вальшчыкаў лесу спецадзеннем, якое б не замінала рабоце ў спякоту. Такое спецадзенне, як было адзначана, у плане распрацоўкі і стане дадаткам да таго, што ўжо маецца.

Падчас плянарнага пасяджэння галоўны тэхнічны інспектар працы Савета ФПБ Павел Манько распавёў аб рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы. Галоўны тэхнічны інспектар працы Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Павел Дземянцей - аб грамадскім кантролі ў арганізацыях галіновага прафсаюза.

Удзельнікі абмяняліся вопытам узаемадзеяння прафсаюзаў з наймальнікамі па арганізацыі грамадскага кантролю на працоўных месцах, з тым, каб лепшы - укараніць у сябе.

Сёння на базе Бабруйскага лясгасу працягнуў работу рэспубліканскі семінар па ахове працы. Сёння на базе Бабруйскага лясгасу працягнуў работу рэспубліканскі семінар па ахове працы. Сёння на базе Бабруйскага лясгасу працягнуў работу рэспубліканскі семінар па ахове працы.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.