У раёне адзначылі Першамай.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло ў аграгарадку Хімы. Выказаць словы падзякі людзям працы, узнагародзіць лепшых з лепшых работнікаў галін народнай гаспадаркі раёна, камандзіраў студэнцкіх атрадаў, актывістаў грамадскага жыцця сабраліся прадстаўнікі ўлады, дэпутацкі корпус раёна, члены палітычных партый і грамадскіх арганізацый, школьнікі, жыхары аграгарадка.

- Свята 1 Мая - цудоўнае. Яно сімвалізуе працу і мір. І вельмі прыемна сёння ўшаноўваць заслугі ветэранаў працы, ганаровых грамадзян раёна, нашу моладзь - ударнікаў студэнцкага руху і ўсіх тых, дзякуючы чыёй стваральнай працы наш раён і наша краіна стабільна развіваюцца, квітнеюць, і мы жывем пад мірным небам, - адзначыў старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі. Кіраўнік раёна пажадаў усім здароўя, дабрабыту, працоўных поспехаў, заклікаў прыкладваць усе намаганні, каб і надалей народ Беларусі жыў з упэўненасцю ў заўтрашнім дні.

Удзячнасці за актыўную жыццёвую пазіцыю, ініцыятыўнасць, асабісты ўнёсак у дзейнасць Бабруйскага раённага аддзялення Беларускай партыі ´Белая Русь´ і ў сувязі са Святам працы ўручыла членам ´Белай Русі´ лідар Савета раённага аддзялення Ірына Старавойтава. З Першамаем павіншаваў прысутных, а разам уручыў узнагароды перадавікам вытворчасці і актывістам старшыня раённага аб´яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк.

На мерапрыемстве не абыйшлося без працы: прадстаўнікі раённай улады на чале з Аляксандрам Сухадольскім, дэпутаты, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый, школьнікі прынялі ўдзел у пасадцы Алеі Пакаленняў. Уздоўж дарогі, што ля тэрыторыі мясцовага сельскага клуба, высадзілі 15 клёнаў і больш за сорак спірэй.

Настрой ва ўсіх быў узняты - святу стваральнай працы садзейнічала і лагоднае сонечнае надвор´е.

У раёне адзначылі Першамай. У раёне адзначылі Першамай. У раёне адзначылі Першамай.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.