Прэзідыум райсавета дэпутатаў абмеркаваў актуальныя пытанні

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ´Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэння якасці жыццядзейнасці насельніцтва´, а таксама вынікі давернага кіравання акцыямі адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Бабруйскага райвыканкама, за 2023 год абмеркавалі ўдзельнікі чацвёртага пасяджэння прэзідыума Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёй Савета Ірынай Старавойтавай.

Дакладваючы па першым пытанні, начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян райвыканкама Наталля Тропіна адзначыла, што, нягледзячы на меры, якія прымаюцца па рабоце з насельніцтвам, назіраецца рост агульнай колькасці зваротаў грамадзян у органы выканаўчай улады раёна, у сувязі з чым кіраўнікам арганізацый, старшыням сельскіх Саветаў дэпутатаў сумесна з дэпутацкім корпусам раёна даручана актывізаваць работу па максімальным рашэнні жыццёва значных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва на мясцовым узроўні, у тым ліку па недапушчэнні росту зваротаў грамадзян у вышэйшыя дзяржаўныя органы.

Прэзідыум райсавета дэпутатаў абмеркаваў актуальныя пытанні Прэзідыум райсавета дэпутатаў абмеркаваў актуальныя пытанні

Што датычыцца другога пытання, то пасля абмеркавання даклада па ім прэзідыумам было прынята рашэнне рэкамендаваць таварыству з абмежаваныай адказнасцю ´БНБК-АГРА Бабруйск´ і адкрытых акцыянерных таварыстваў ´Міхалёўская Ніва´, ´Неўскі-Агра´, ´Саўгас Кісялевічы´ і ´Агракамбінат Бабруйскі´ забяспечыць рост аб´ёмаў вытворчасці прадукцыі за кошт росту прадукцыйнасці жывёлы і сельскагаспадарчых угоддзяў, бездакорна выконваць умовы давернага кіравання акцыямі, прадугледжаныя ў дамове давернага кіравання.

Трыбуна працы