Смак нашых традыцый.

иcтoчник: bobruisk-library.by

19 красавіка ў гарадской бiблiятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай адбылася гадзіна беларускай культуры ´Смак нашых традыцый´. Вучні 3 ´Б´ класа ДУА ´Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска´ пазнаёміліся з цудоўнай, багатай кулінарнай спадчынай беларусаў, якая стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў. Пачулі цікавыя звесткі аб тым, як харчаваліся ў старажытнасці, у часы ВКЛ, даведаліся калі з´явілася на Беларусі бульба. Радкі з паэмы Якуба Коласа ´Новая зямля´ дапамаглі перанесціся ў звычайную сялянскую хату, каб пазнаёміцца з традыцыйнымі стравамі і звычаямі за сталом беларускіх сялян. Дзеці расказалі пра самыя любімыя стравы беларускай кухні, якія гатуюць у іх сям´і.

Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем прынялі ўдзел у забаўляльных конкурсах і віктарынах, пазнаёміліся з кнігамі нацыянальных страў, а таксама пачаставаліся смачным беларускім караваем хлеба.

Смак нашых традыцый. Смак нашых традыцый. Смак нашых традыцый. Смак нашых традыцый.