У Бабруйскім раёне веснавыя палявыя работы працягваюцца.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Па дадзеных райсельгасхарчу, па стане на 16 красавіка, яравымі культурамі было засеяна 4858 га або 33% ад плану. Глебы пад ярыну падрыхтавана 5456 га ці 37% ад неабходнага.

У сельгасарганізацыях займаюцца доглядам пасеваў азімых. Другая падкормка азімай збажыны праведзена на плошчы 5863 га (60% ад плану). У філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´ і ААТ ´Неўскі-Агра´ з дадзеным відам работ справіліся, у СВК ´Гігант´ - набліжаюцца да завяршэння. Азімага рапсу другім разам падкормлена 1252 га ці 73% ад патрэбы.

Таксама ў раёне праводзяцца хімпраполкі азімых: збажыны - ад пустазелля, рапсу - ад шкоднікаў. Вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу кукурузы - у раёне пад культуру будзе занята 7640 га. У гаспадарках, дзе садзяць бульбу (раённы план - 485 га), рыхтуюцца і да гэтага віду работ.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.