Забыць немагчыма.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Сёння ў Міхалёўскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. З гэтай нагоды на сустрэчу са старшакласнікамі прыехалі пракурор раёна Генадзь Ярмак і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Сарокін.

Падчас дыялогу школьнікаў і дарослых былі згаданы гісторыя ўзнікнення гэтага Міжнароднага дня, закатаваныя ў гады Другой сусветнай вайны ў шматлікіх канцлагерах (Бухенвальд, Асвенцым, Равенсбрук, Майданэк і інш.), у тым ліку створаных на тэрыторыі Беларусі (Азарычы, Мінскае, Бабруйскае гета), ахвяры фашысцкага рэжыму. Размова суправаджалася падрыхтаванай вучнямі відэапрэзентацыяй, дэманстрацыяй дакументальных здымкаў - наглядным пацверджаннем бесчалавечных, нялюдскіх паводзінаў фашыстаў.

- Цяжкія кадры. Але для таго каб жудасці мінулай вайны не паўтарыліся, каб мы і далей жылі пад мірным небам, усім нам трэба ведаць трагічную гісторыю свайго народа і захоўваць памяць пра людзей, якія ў неверагодна складаных умовах знаходзілі шляхі для барацьбы з вераломнымі захопнікамі, - заўважыў Генадзь Ярмак.

Пракурор раёна звярнуў увагу на кнігу ´Генацыд беларускага народа. Карныя аперацыі´, падрыхтаваную Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, куды ўвайшлі ўспаміны шматлікіх суайчыннікаў - жывых сведкаў бясчынстваў ворага. Заклікаў моладзь дзяліцца інфармацыяй, сямейнымі гісторыямі, пакуль невядомымі для шырокай грамадскасці, якія пацвярджаюць учыненне генацыду ў адносінах нашага народа.

Чаму важна захоўваць памяць пра вязняў канцэнтрацыйных лагераў, ахвяраў вайны, чаму нельга дапусціць распаўсюду фашызму, які падымае галаву, пра што сведчаць падзеі ў нашых суседзяў, распавёў Сяргей Сарокін.

Любіць сваю зямлю, любіць куток, дзе нарадзіліся і выраслі, быць патрыётамі сваёй Радзімы заклікала юнакоў і дзяўчат дырэктар Міхалёўскай школы Святлана Свістунова.

Забыць немагчыма. Забыць немагчыма. Забыць немагчыма. Забыць немагчыма. Забыць немагчыма. Забыць немагчыма.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.