Аб´ёмы вытворчасці малака і мяса павялічыліся ў раёне.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

У жывёлагадоўлі падвялі вынікі работы за студзень-сакавік. Яны сведчаць, што вытворчасць малака ў цэлым па раёне павялічана да адпаведнага перыяду 2023 года на 7,6% і склала 10 774,6 т. Найбольшы тэмп росту дасягнуты ў ААТ ´Неўскі-Агра´ - 121%. Непасрэдна за сакавік вытворчасць склала 3 886,4 т ці 112,4% да мінулагодняга ўзроўню.

Удой малака на карову за тры месяцы склаў 1260 кг, што на 79 кг болей за адпаведны перыяд 2023 года. У разрэзе сельскагаспадарчых арганізацый найбольшая прадукцыйнасць статка дасягнута ў філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 2100 кг.

Рэалізацыя малака за тры месяцы ўзрасла на 10,6%. У цэлым па раёне яна склала 10 046,9 тон пры таварнасці малака 93,2%. Усе сельгасарганізацыі забяспечылі прырост пагалоўя кароў да ўзроўню папярэдняга года, найбольшы (+22 галавы) - у СВК ´Гігант´. На 1 красавіка малочны статак налічваў 8571 галаву, што на 69 галоў болей, чым на адпаведную дату 2023 года.

Алена КАРПЕНКА.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.