Ад рубашкі да лапцей.

иcтoчник: bobruisk-library.by

8 красавіка вучні з 3 класа ДУА ´Сярэдняя школа №4 г. Бабруйска´ завіталі ў дзіцячую бібліятэку №6 імя М.А. Астроўскага, дзе каля этнаграфічнай экспазіцыі ´Сялянская хата´ адбыўся ўрок беларускай культуры ´Ад рубашкі да лапцей´.

Мультымедыйная прэзентацыя дапамагла дзецям даведацца, які шлях у даўнія часы праходзіў лён ад зярняці да тонкіх палотнаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі што захоўвалась у распісных вясковых куфрах. З захапленнем вучні пазнаёміліся з традыцыйным народным кастюмам беларусаў, даведаліся як было вызначана апранацца ў святочныя і ў буднія дні. Шмат жадаючых было абуць старадаўнія лазовыя лапці і прадэманстраваць ільняныя мужчынскі і жаночы касцюмы. Мерапрыемства пазнаеміла дзяцей з сямейнай абраднасцю і натхніла іх на вывучэнне свайго радаводу.

Ад рубашкі да лапцей. Ад рубашкі да лапцей. Ад рубашкі да лапцей. Ад рубашкі да лапцей. Ад рубашкі да лапцей. Ад рубашкі да лапцей.