Гуканне вясны.

иcтoчник: sad79.bobruisk.edu.by

Гуканне вясны - старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі . Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму .

3 красавіка ў ДУА ´Дзіцячым садку № 79 г. Бабруйска´ таксама адзначалі гэтае свята.

На ´Гуканні вясны´ сабраліся выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп у беларускіх касцюмах, з птушкамі ў руках. На імправізаванай сцэне разыгрывалася дзеянне паміж дзедам Халімонам і бабкай Агапкай, якія запрасілі дзяцей на сустрэчу вясны. У лялечным тэатры лясныя звяры таксама сустракалі Вясну. Прыход Вясны адзначылі песнямі і карагодамі, вясёлымі прыпеўкамі і гучным аркестрам народных інструментаў. З пажаданнямі дабра, дабрабыту, здароўя і радасці завяршылася вясновая забаўка.

Гуканне вясны. Гуканне вясны.