Насенне ёсць, і яно якаснае.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Веснавая сяўба на старце, і ў раёне актыўна рыхтуюцца да гэтага. Рамонт сельгастэхнікі, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, у стадыі завяршэння. А што з насеннем - адным з найгалоўнейшых складнікаў, якія здольны паўплываць на будучы ўраджай? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да начальніка Бабруйскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і ахове раслін Сяргея Казябы.

- Пачну з таго, што раёну для веснавой сяўбы патрабуецца 1397 тон насення яравых культур, у тым ліку 328 тон - ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´, 261 тона - СВК ´Гігант´, 210 тон - ААТ ´Міхалёўская Ніва´, 196 тон - ААТ ´Неўскі-Агра´, 120 тон - філіялу ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´, 110 тон - філіялу ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´, 107 тон - ЗАТ ´Птушкафабрыка ´Вішнёўка´, 65 тон - ААТ ´Саўгас Кісялевічы´. Вораху ў раёне мелася 2594 тоны. У выніку ачысткі атрымалі 1421 тону насення ці 102% ад патрэбы раёна. Увесь насенны матэрыял паступіў на праверку для вызначэння адпаведнасці патрабуемым паказчыкам. Праверана 1402 тоны насення, з якіх 1398 тон ці 100% ад патрэбы раёна прызнаны адпаведнымі, яшчэ 19 тон насення - у стадыі праверкі. Такім чынам, у цэлым насення ярыны ў раёне дастаткова, і яно якаснае. Пры гэтым, дзеля паляпшэння рэпрадукцыйнага складу будзе набыта элітнае насенне зернебабовых.

Калі гаварыць пра структуру насеннага фонду, то тут сітуацыя некалькі іншая. Зернебабовых раёну патрабуецца 370 тон, ачышчана 261 тона ці 71% ад патрэбы. У выніку праверкі было выяўлена 4 тоны неадпаведнага насення. Такім чынам маем 257 тон або 69% ад неабходнага аб´ёму, прапрацоўваецца пытанне па набыцці недастаючага. А вось насення проса і грэчкі ў раёне, наадварот, болей чым дастаткова. Першага маецца 56 тон з 24-х неабходных, другога - 133 тоны ці 256% ад патрэбы.

Насення траў раёну патрабуецца 84 тоны. На ачыстцы ў ААТ ´Магілёўскае насенне траў´ знаходзіцца 123 тоны, з якіх 115 тон ачышчана. На праверку ў раённую інспекцыю паступіла 91 тона, з іх праверны і прызнаны кандыцыйнымі 58 тон, або 70% ад патрэбы.

На здымку: Кацярына Кісялёва, вядучы аграном інспекцыі, вызначае усходжасць насення.

Алена КАРПЕНКА.