Работнікаў адукацыі Бабруйскага раёна павіншавалі са святамі

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Цудоўнае свята, напоўненае лагодаю вясны, жаночымі ўсмешкамі і ўрачыстай стрыманасцю мужчын, песнямі, танцамі, пажаданнямі здароўя, міру, шчасця і з безліччу кветак прайшло сёння ў раённым Цэнтры культуры. Урачыстасць у першыя сакавіцкія дні па традыцыі арганізавалі для работнікаў адукацыі аддзел па адукацыі Бабруйскага райвыканкама сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, прысвяціўшы яе святочным датам 23 лютага і 8 Сакавіка.

Цёпла павіншаваўшы калег з мужчынскім і жаночым святамі, начальнік аддзела па адукацыі Алеся Стэльмак уручыла многім работнікам галіны Ганаровыя граматы. Узнагароды атрымалі педагогі, актывісты прафсаюзнага руху і з рук старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяны Бокач. Падзяка людзям, якія прысвяцілі сябе служэнню справе, гучала падчас свята ад многіх удзельнікаў урачыстасці, у тым ліку ад вучняў - тых, дзеля каго ідзе педагог штодня на працу, каму імкнецца перадаць не толькі школьныя навукі, але любоў да людзей, усяго жывога, да Радзімы.

Зала шчодра дзякавала за віншаванні. Апладысментамі і авацыямі праводзілі са сцэны работнікі адукацыі і артыстаў раённага Цэнтра культуры, і выхаванцаў Цэнтра творчасці раёна, і калег-творцаў - усіх, хто падрыхтаваў для іх выдатную канцэртную праграму, падарыў цудоўныя хвіліны адпачынку, стварыў сапраўднае свята.

Работнікаў адукацыі Бабруйскага раёна павіншавалі са святамі Работнікаў адукацыі Бабруйскага раёна павіншавалі са святамі Работнікаў адукацыі Бабруйскага раёна павіншавалі са святамі Работнікаў адукацыі Бабруйскага раёна павіншавалі са святамі Работнікаў адукацыі Бабруйскага раёна павіншавалі са святамі Работнікаў адукацыі Бабруйскага раёна павіншавалі са святамі

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.