У Год якасці - якасную працу.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

У апошні дзень зімы, 29 лютага, на базе Бабруйскага раённага Цэнтра культуры адбылася творчая сустрэча паміж народным аматарскім аб´яднаннем дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ´Стары майстар´ і кіраўнікамі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама Дома рамёстваў Мсцілаўскага раёна.

Для гасцей былі праведзены майстар-класы на нестацыянарным абсталяванні, вырабленым кіраўніком аб´яднання Валерыем Боўдай і Народным майстрам Рэспублікі Беларусь Юрыем Боўдай. Юрый Іванавіч падзяліўся з гасцямі вопытам працы з глінай, засяродзіў увагу на элементах працэсу, дзякуючы якім посуд з прыроднага матэрыялу атрымліваюцца высокай якасці.

У Год якасці - якасную працу.

Алена КАРПЕНКА.

Фота з архіву раённага Цэнтра культуры.