З падарункамі - да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Радасцю поўняцца вочы Ераста Андрэевіча Іванова, жыхара в. Лекерта, падчас сустрэчы на парозе хаты гасцей. Павіншаваць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны з надыходзячым Днём абаронцаў Айчыны, уручыць падарункі і падзякаваць за мірнае жыццё да састарэлага чалавека сёння наведаліся старшыня Савета Бабруйскага раённага аддзялення Беларускай партыі ´Белая Русь´ Ірына Старавойтава і лідар раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Доўнар.

Нягледзячы на гады - у наступным месяцы споўніцца 98 - Ераст Андрэевіч бадзёра тупае па хаце, жартуе, не стамляецца на падзякі, дзеліцца з моладдзю рэцэптам даўгалецця (пазбягаць шкодных звычак), наказвае берагчы мір.

З падарункамі - да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. З падарункамі - да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. З падарункамі - да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.

Каштоўнасць апошняга Ераст Андрэевіч зазнаў не з кніжак. Калі пачалася вайна, яму, беларускаму хлопцу, які ўсяго тры месяцы правучыўся ў Ленінградскім вучылішчы чыгуначнікаў, было толькі 15. З 1943 года стаў працаваць на ваенным заводзе №367 у Кіраўску, у цэху №10. Працаваў па 12 гадзін у суткі, без выходных, з пастаянным неадольным пачуццём голаду. Дзённай нормай было сабраць 1500 каробак для аўтаматаў Калашнікава. Пазней быў пераведзены на зборку ´кацюш´. Голад, холад, цяжкая праца не маглі не падарваць здароўе - малады чалавек захварэў на сухоты. Пасля шпіталя атрымаў 10 дзён адпачынку, у якія наведаўся на малую радзіму, і шчаслівы, што родныя жывыя, ізноўку вярнуўся на завод збіраць баявую тэхніку.

За вялікі ўнёсак, які зрабіў дзеля набліжэння перамогі,Ераст Андрэевіч Іваноў у 1946 годзе быў узнагароджаны медалём ´За доблесную працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 г.г.´.

Пасля вайны вярнуўся ў Лекерта, ажаніўся, працаваў слесарам, пасля шафёрам. З жонкай выгадавалі пяцёра дзяцей. Цяпер пра бацьку клапоціцца дачка Алена.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.