Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Давідовіч сустрэўся з асуджанымі

иcтoчник: mogilevnews.by

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Давідовіч сустрэўся з асуджанымі выпраўленчай установы ´Выпраўленчая калонія №2´ у г.Бабруйску.

Пісьменнік, на прыкладзе цяжкіх лёсаў герояў сваіх кніг ´Падрэзанае крыло´ і ´Новы дзень і старога цень´, разважаў са зняволенымі аб сэнсе і каштоўнасцях жыцця, аб тым, што ў кожнага есць права выбару і ніколі не позна выправіць сваю памылку і стаць годным грамадзянінам сваёй дзяржавы. Сустрэча атрымалася вельмі добразычлівай і пазітыўнай.