Сення прайшоў справаздачна-выбарчы агульны сход работнікаў СВК ´Гігант´.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Мерапрыемства адбылося ў Міхалеўскім сельскім Доме культуры. У якасці гасцей на сходзе прысутнічалі кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі, в. а. старшыні Бортнікаўскага сельвыканкама Вераніка Падаляк і прафсаюзны лідар работнікаў АПК Надзея Дудаль.

Аб выніках фінансава-эканамічнай дзейнасці СВК за 2023 год далажыў старшыня сельгаспрадпрыемства Васіль Жук.

Аб праведзенай рабоце і планах на бягучы год далі справаздачу перад пайшчыкамі кааператыва і кіраўнікі службаў: ахоўнай, фінансавай, агранамічнай, будаўнічай і інш.

- Работа намі ў апошнія гады і непасрэдна ў 2023-м праведзена немалая, але і планаў па нарошчванні вытворчасці шмат. Таму хачу падзякаваць усім за працу і спадзяюся, што пастаўленыя на сёлетні год задачы абавязкова выканаем, - адзначыў Васіль Пятровіч.

Аляксандр Сухадольскі, выступаючы перад прысутнымі, адзначыў, что СВК ´Гігант´ быў і застаецца гаспадаркай-флагманам у раёне. Разам з падзякай калектыву ён ўручыў Лісты ўдзячнасці працаўнікам, чый унесак у мінулым годзе быў асабліва значны. Узнагарод удастоіліся работнікі ´Гіганта´ таксама ад Васіля Жука, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзнай пярвічкі СВК.

Агульным сходам абралі і новы склад праўлення сельгаспрадпрыемства на 2024-2027 гады, назіральны савет, новы прафсаюзны актыў і старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

Сення прайшоў справаздачна-выбарчы агульны сход работнікаў СВК ´Гігант´. Сення прайшоў справаздачна-выбарчы агульны сход работнікаў СВК ´Гігант´. Сення прайшоў справаздачна-выбарчы агульны сход работнікаў СВК ´Гігант´. Сення прайшоў справаздачна-выбарчы агульны сход работнікаў СВК ´Гігант´. Сення прайшоў справаздачна-выбарчы агульны сход работнікаў СВК ´Гігант´. Сення прайшоў справаздачна-выбарчы агульны сход работнікаў СВК ´Гігант´.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.