Тэхніка і насенне павінны быць падрыхтаваны. Сёння адбылося пасяджэнне Бабруйскага райвыканкама.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

На парадку дня пасяджэння, якое прайшло пад старшынствам кіраўніка раёна Аляксандра Сухадольскага, з удзелам генеральнага дырэктара Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб´яднання Сяргея Максімовіча, намесніка начальніка аддзела ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Ігара Драздова, было тры галоўных пытанні.

Першым абмеркавалі падрыхтоўку сельгасарганізацый раёна да палявых работ, да стварэння трывалай кармавой базы і ўборкі ўраджаю 2024 года. Заслухаўшы даклад па гэтай тэме намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандра Каўраніна, было прынята рашэнне падрыхтоўчыя да палявых спраў работы паскорыць. Гэта найперш датычыцца прывядзення ў гатоўнасць пасяўной тэхнікі, назапашвання пад патрэбу якаснага насеннага матэрыялу, у асаблівасці траў. Што датычыцца кадраў механізатараў і вадзіцеляў, то, як было адзначана, дадзены бок пытання пад кантролем. На дапамогу аграрыям у найбольш гарачую пару прыходзяць студэнты навучальных устаноў сельгаспрофілю, а таксама працаўнікі гарадскіх арганізацый.

Тэхніка і насенне павінны быць падрыхтаваны. Сёння адбылося пасяджэнне Бабруйскага райвыканкама. Тэхніка і насенне павінны быць падрыхтаваны. Сёння адбылося пасяджэнне Бабруйскага райвыканкама. Тэхніка і насенне павінны быць падрыхтаваны. Сёння адбылося пасяджэнне Бабруйскага райвыканкама. Тэхніка і насенне павінны быць падрыхтаваны. Сёння адбылося пасяджэнне Бабруйскага райвыканкама.

- У час, што застаўся да пачатку сакавіка, і сельгасарганізацыям, і райсельгасхарчу неабходна зрабіць усё, каб тэхніка да ранніх палявых работ - а яны сёлета могуць пачацца да традыцыйнай пары - стаяла падрыхтаванай, і другога варыянту няма, - адзначыў Аляксандр Сухадольскі. Тое ж самае, па словах старшыні райвыканкама, датычыцца насення збажыны і траў - яго да сяўбы гаспадаркі павінны мець не толькі ў дастатку, але якаснае.

У гэты дзень члены выканкама таксама абмеркавалі і прынялі рашэнні па такіх значных пытаннях як ´Аб дадатковых мерах па кадравым забеспячэнні дзяржаўных арганізацый і выніках правядзення маніторынгу кадравых перамяшчэнняў у іх за 4 квартал 2023 года і за 2023 год´ (дакладчык - начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вольга Худакова) і ´Аб прафілактыцы правапарушэнняў і стане злачыннасці на тэрыторыі Бабруйскага раёна за 2023 год´ (дакладчык - начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Рустам Хамдамаў). У дачыненні апошняга было адзначана, што, нягледзячы на зніжэнне на 21,6% агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў у 2023 годзе адпаведна папярэдняга, на зніжэнне крадзяжоў, недапушчэнне росту цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, адсутнасць выпадкаў забойстваў, - прафілактычную работу ў гэтым накірунку варта працягваць, а па шэрагу напрамкаў - узмацніць (сярод негатыўных тэндэнцый - павялічылася з 16 да 20 колькасць уліковых ДТЗ; на 9,1% (з 19 да 22) болей зарэгістравана кіберзлачынстваў, у тым ліку супраць інфармацыйнай бяспекі).

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.