На пасяджэнні Бабруйскага райвыканкама абмеркавалі развіццё жывёлагадоўлі

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Якія меры прадпрыняты і якія ў стадыі ажыццяўлення для павелічэння ў раёне валавой вытворчасці малака? Што перашкаджае асобным сельгасарганізацыям дасягнуць мінулагодніх паказчыкаў у малочнай жывёлагадоўлі? Як палепшыць сітуацыю з узнаўленнем статка? Якія прычыны прывялі і як папярэдзіць у далейшым выпадкі падзяжу жывёлы? Гэтыя і іншыя тэмы былі разгледжаны на пазачарговым пасяджэнні Бабруйскага райвыканкама падчас абмеркавання пытання арганізацыі работы жывёлагадоўлі, узнаўлення статка і захаванасці буйной рагатай жывёлы за студзень. Узначаліў пасяджэнне старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, удзел прыняў пракурор раёна Генадзь Ярмак.

На 31 студзеня, як адзначыў у сваім дакладзе першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Жураўлёў, вытворчасць малака ў цэлым па раёне павялічылася да аналагічнага перыяду папярэдняга года на 0,6%, рэалізацыя малака - на 3,7%. Пры гэтым некаторыя сельгасарганізацыі росту аб´ёмаў вытворчасці і продажу малака ў студзені не забяспечылі. Тое самае датычыцца прыплоду цялят. Калі ў цэлым па раёне за першы месяц атрымана 848 галоў ці 101,9% да ўзроўню 2023 года, то ў радзе гаспадарак дапушчана зніжэнне прыплоду.

Аб рабоце, якая праводзіцца ў сельгаспрадпрыемствах, дзе ў студзені дапушчана зніжэнне вытворчых паказчыкаў, распавялі кіраўнікі гаспадарак і зацікаўленых службаў.

Між тым асноўнае, што патрабуецца, як адзначыў Аляксандр Сухадольскі, - выкананне працоўнай дысцыпліны ўсімі ўдзельнікамі вытворчага працэсу і кантроль за гэтым з боку райсельгасхарчу.

Генадзь Ярмак распавёў аб выяўленых парушэннях у сферы АПК раёна, якія садзейнічаюць невытворчаму выбыццю буйной рагатай жывёлы. Адначасова нагадаў пра адказнасць за гэта.

- У выпадку, калі дапушчана халатнасць да догляду жывёлы: скажам, няправільна выбралі схему вакцынацыі, не кантралявалі здароўе жывёлы, і гэта прывяло да падзяжу - значыць, людзі, якія не выканалі свае абавязкі, абавязаны кампенсаваць панесеныя па іх віне страты, - адзначыў пракурор.

Па выніках абмеркавання пытання пасяджэннем было выпрацавана рашэнне з указаннем дакладных мер, накіраваных на павелічэнне эфектыўнасці галіны. Кантролем за іх выкананнем стане штомесячная справаздача гаспадарак, райсельгасхарчу, службаў, у чыіх абавязках садзейнічаць развіццю жывёлагадоўлі.

На пасяджэнні Бабруйскага райвыканкама абмеркавалі развіццё жывёлагадоўлі На пасяджэнні Бабруйскага райвыканкама абмеркавалі развіццё жывёлагадоўлі На пасяджэнні Бабруйскага райвыканкама абмеркавалі развіццё жывёлагадоўлі На пасяджэнні Бабруйскага райвыканкама абмеркавалі развіццё жывёлагадоўлі На пасяджэнні Бабруйскага райвыканкама абмеркавалі развіццё жывёлагадоўлі На пасяджэнні Бабруйскага райвыканкама абмеркавалі развіццё жывёлагадоўлі