У грамадскай прыёмнай ´Белай Русі´ праведзены прыём грамадзян.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Чарговы прыём грамадзян у грамадскай прыёмнай Рэспубліканскага грамадскага аб´яднання ´Белая Русь´ правяла член раённай арганізацыі, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бабруйскага райвыканкама Алена Морава.

Пытанні ў наведвальнікаў да Алены Уладзіміраўны тычыліся ў асноўным яе прафесійнай кампетэнцыі. Работнік адной з раённых арганізацый, да прыкладу, прыйшла пацікавіцца алгарытмам дзеянняў падчас пастаноўкі на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Алена Морава дала наведвальніцы вычарпальную інфармацыю на гэты конт.