´Радзімы спадчына - мой гонар´.

иcтoчник: cdo.bobruisk.edu.by

З мэтай стымулявання творчай і грамадскай актыўнасці навучэнцаў, іх духоўнага ўзбагачэння праз папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, гістарычную пераемнасць пакаленняў Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праведзены Рэспубліканскі конкурс творчых работ ´Радзімы спадчына - мой гонар´.

Журы конкурсу адзначыла высокі ўзровень, арыгінальнасць творчай задумы цікавасць і разнастайнасць матэрыялу.

Па выніках конкурсу Кажакару Злата, навучэнка ДУА ´Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска´ (кіраўнік: Бегуновіч А.А., аб´яднанне па інтарэсах ´Узлёт´) у намінацыі ´Жывая крыніца талентаў роднага краю´ (відэаролікі) узнагароджана дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Віншуем Злату і Алену Анатольеўну і жадаем новых творчых поспехаў і перамог!