Меры прафілактыкі павінны безагаворачна выконвацца.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Акцэнт на гэтым зрабіў першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў падчас чарговага пасяджэння штаба раённай камісіі па папярэджанні афрыканскай чумы свіней і птушынага грыпу на тэрыторыі раёна. Удзельнікамі мерапрыемства, якое прайшло ў райвыканкаме, сталі прадстаўнікі райсельгасхарчу, зацікаўленых службаў, кіраўнікі і галоўныя зааветспецыялісты сельгасарганізацый, у якіх займаюцца свіна- і птушкагадоўляй.

Пасля заслухоўвання справаздачы галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Максіма Харытонава адносна ветэпідсітуацыі (яна застаецца спакойнай) члены пасяджэння заслухалі прадстаўнікоў гаспадарак аб выкананні раней выдадзеных прадпісанняў. У прыватнасці, старшыня СВК ´Гігант´ Васіль Жук далажыў аб мерах, якія прадпрыняты ў гаспадарцы, па ўсталяванні дэзбар´ера для сельгастэхнікі.

Немалаважным у прафілактыцы заносу на тэрыторыю раёна небяспечных хвароб жывёлы з´яўляецца, як было адзначана, работа з насельніцтвам. У гэтай сувязі Максім Харытонаў заўважыў, што такая работа вядзецца на пастаяннай аснове: распрацаваны і распаўсюджваюцца буклеты-памяткі сярод жыхароў, пра меры папярэджання вяскоўцы інфармуюцца пасродкам раённых СМІ. Роля апошніх у прафілактычнай рабоце, па словах Аляксея Жураўлёва, вялікая. І не лішнім будзе, як ён заўважыў, праз раённыя газету і сайт азнаёміць сяльчан і з такой небяспечнай для дробнай і буйной жывёлы хваробай, як бруцылёз. Выпадкі апошняй зарэгістраваны ў суседніх з Беларуссю краінах. Хвароба мае асаблівасць хутка распаўсюджвацца, таму варта праяўляць насцярожанасць у дачыненні яе - своечасова паведамляць пра любыя выпадкі падзяжу жывёлы.

На штабе была засяроджана ўвага і на такой актуальнай меры прафілактыкі афрыканскай чумы свіней, як рэгуляванне папуляцыі дзіка ў навакольных лясах: дадзеная жывёла лічыцца асноўным пераносчыкам хваробы. Работа ў гэтым накірунку, як патлумачыў прадстаўнік Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, вядзецца на пастаяннай аснове. Сітуацыя, якая складваецца ў раёне на гэтую пару, не выклікае турбот.

Пры ўсім гэтым начальнік райсельгасхарчу заклікаў членаў штаба і прадстаўнікоў сельгасарганізацый у пытанні прафілактыкі трымаць руку на пульсе.

- Эканамічныя страты ад АЧС, птушынага грыпу ды і іншых хвароб жывёлы - надзвычай вялікія. Таму ўсе прадпісанні кантралюючых служб павінны безагаворачна выконвацца. Гэта датычыцца як суб´ектаў гаспадарання, так і насельніцтва, - адзначыў ён.

Меры прафілактыкі павінны безагаворачна выконвацца. Меры прафілактыкі павінны безагаворачна выконвацца.